Russian (CIS)
Версия для слабовидящих
Новости

З 16 СТУДЗЕНЯ 2019 ГОДУ СКУПАЧНЫЯ ЦЭНЫ НА ЗОЛАТА ПАВЯЛІЧЫЛІСЯ НА 13,5%

 
Пералік работ (паслуг)

Пералік работ (паслуг), якія ажыццяўляюцца Дзяржаўнай інспекцыяй прабірнага нагляду Галоўнага ўпраўлення каштоўных металаў і каштоўных камянёў Міністэрства фінансаў для фізічных асоб:

апрабаванне i клеймаванне дзяржаўным прабірным клеймом Рэспублікі Беларусь ювелірных, бытавых і іншых вырабаў з каштоўных металаў;
дыягностыка і ацэнка каштоўных камянёў, замацаваных у вырабах.


На апрабаванне i клеймаванне ад фізічных асоб прымаецца не больш за 5 адзінак вырабаў (парны выраб лічыцца як адзін выраб). Прыёму падлягаюць вырабы, якія маюць пашкоджаныя або зашлифованыя адбіткі дзяржаўных прабірных клеймаў Рэспублікі Беларусь, краін былога СССР, а таксама вырабы замежнай вытворчасці з замежнымі дзяржаўнымі прабірнымі клеймамі ці знакамі ў метрычнай або каратнай сістэме пробаў.

Прыём вырабаў ад фізічных асоб ажыццяўляецца па папярэднім запісе па тэлефонах 200 57 92 (для вырабаў з каштоўных металаў), 200 59 47 (для каштоўных камянёў).