Электронны зварот Друк

Паважаныя наведвальнікі!

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб накіроўваюцца на адрас электроннай пошты Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Белскупдрагмет» Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Электронны зварот павінна выкладацца на беларускай або рускай мовах.

Электронны зварот грамадзяніна павінна ўтрымліваць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выклад сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты.

Электронны зварот юрыдычнай асобы, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка павінна ўтрымліваць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, паказаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Зварот грамадзяніна Зварот юр. асобы і ІП